Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

25.04.2022

Урок памяці “Нам жыць і помніць”

21 красавіка ў ДУА “Більдзюжская сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна” завіталі госці: Ан Валерый Інакенцьевіч, старшыня Савета Шаркаўшчынскай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз афіцэраў”, Жораў Дзімітрый Фёдаравіч, начальнік адасобленай групы Шаркаўшчынскага раёна, Валюшкіна Таццяна Мікалаеўна, старшы ўчастковы інспектар ІСН і Кавалеўская Вераніка Ігараўна, першы сакратар камітэта грамадскага аб’яднання БРСМ, і разам з вучнямі 5-11 класаў папрысутнічалі на ўроку памяці “Нам жыць і помніць”.

Задачай гэтага ўрока стала садзейнічанне абуджэння цікавасці да гістарычных падзей Бацькаўшчыны, выхаванне патрыятычных пачуццяў.

Ан В.І. расказаў пра гісторыю стварэння грамадскага аб’ядання “Беларускі Саюз афіцэраў”, пра яго справы: ушанаванне памяці ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, акцэнтаваў увагу прысутных на імені Героя Савецкага Саюза – Кудрыне Раману Сцяпанавічу, які з 1947 года пражываў у г.п Шаркаўшчына.

Жораў Д.Ф. расказаў пра навучальныя ўстановы, дзе рыхтуюць будучых абаронцаў Радзімы. Дарэчы, сярод выпускнікоў нашай школы ёсць будучыя афіцэры.

Валюшкіна Т.М. адзначыла неабходнасць правільна выбіраць прыярытэты ў сваім жыцці, бо ад гэтага залежыць будучае не толькі асабістае, але і лёс краіны.

А вось Кавалеўская В.І. расказала пра справы БРСМ, звязаныя з Годам гістарычнай памяці і 77-й гадавінай Перамогі, акцэнтавала ўвагу вучняў прымаць удзел у іх.

Настаўнік гісторыі Казлоўскі Вадзім Раманавіч напрыканцы ўрока пазнаёміў гасцей з працай вучняў школы. Гэта і ўдзел у акцыі “Героі маёй сям’і”, і турыстычныя велапаходы, і догляд могілак удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны: камандзіра партызанскага атрада “Кастрычнік” Юрчанкі Фёдара Кірылавіча, ветэрана Апанасенкі Міхаіла Раманавіча.

Усе прысутныя засталіся задаволеныя атрыманай інфармацыяй, бо такія мерапрыемствы неабходны вучням, каб не забыць мінулае і не згубіць будучае. Памяць пра падзеі вайны ўжо шмат гадоў гарыць, палае ў сэрцах мільёнаў людзей незагойным болем.

Няхай яна гарыць і ў нашых душах. На зямлі павінна перамагчы жыццё. Жыццё – гэта аснова, а таму давайце будзем жыць так, кааб вайна больш ніколі не паўтарылася.

Разделы сайта